У гандлі паміж Беларуссю і Украінай будзе шырэй выкарыстоўвацца грыўня
Па просьбе беларускага боку магчымасці выкарыстання грыўні ў гандлі паміж Украінай і Беларуссю будуць пашыраны.
Адпаведная дамоўленасць зафіксавана ў пратаколе пасяджэння міжурадавай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба Міністэрcтва рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны, якое прайшло ў Чарнігаве.
«Па выніках перамоваў звярнуліся ў Нацыянальны банк Украіны з шэрагам прапаноў, якія дапамогуць спрасціць і паскорыць гандаль паміж дзвюма краінамі, і ўжо прыйшлі да пазітыўнага рашэння», – заявіў кіраўнік міністэрства, віцэ-прэм’ер Генадзь Зубко. Акрамя таго, у бліжэйшы час пройдуць кансультацыі па пытаннях аднаўлення ўзаемных паставак электраэнергіі і транзіту ўкраінскай электраэнергіі праз Беларусь. «Беларусь з’яўляецца нашым стратэгічным гандлёвым партнёрам з вялікай агульнай мяжой. Таму ўсе дамоўленасці будуць потым дзесяцігоддзямі даваць станоўчы эфект», – лічыць Зубко.
Беларускае Радыё Рацыя
