У Гародні хутка адкрыецца самы вялікі ў краіне гандлёвы комплекс



Самы вялікі ў Беларусі рэгіянальны гандлёва-забаўляльны комплекс TRINITI у Гародні здалі ў эксплуатацыю.

Як піша сайт s13.ru, фактычна гэта азначае, што арандатары ўжо “уваходзяць” у свае гандлёвыя памяшканні на рамонтныя працы і ўстаноўку тэхналагічнага абсталявання. Аднак адкрыццё комплексу плануецца часткамі. На гэты момант увялі ў эксплуатацыю больш за 32 тысячы квадратных метраў з 82-х тысяч, а таксама 27 тысяч квадратных метраў двуроўневага паркінгу. Да канца году мае быць падрыхтаваны да ўнутранай аддзелкі бізнес-цэнтр комплексу.

TRINITI абяцае стаць унікальным для рэгіёну аб’ектам. Бюджэт праекту перавышае 100 мільёнаў еўра. Крамы, рэстараны, забаўляльныя пляцоўкі, паркоўкі і прылеглыя тэрыторыі зоймуць амаль 11 гектараў. Плануецца, што наведвальнасць складзе больш за 25 тысяч чалавек у дзень.