У Гародні ліквідуюць таварыства абароны правоў спажыўцоў




„Таварыства абароны правоў спажыўцоў” у Гародні вырашылі ліквідаваць праз суд. Працэс пачынаецца сёння, 22 жніўня, па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама. Арганізацыя працавала больш за 20 гадоў.

У выпадку ўхвалы іскавай заявы ў вобласці не застанецца іншай падобнай структуры. Акрамя таго, са жніўня мінулага года ў Гарадзенскай вобласці знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі аналагічная грамадская арганізацыя — „Рэвізор”. Старшыня арганізацыі спрабаваў аспрэчыць закрыццё ў Вярхоўным судзе, але безвынікова.

Беларускае Радыё Рацыя