У Гародні на рынку затрыманы валютчык
Супрацоўнікі аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі выявілі факт незаконных валютных аперацый на рынку „Паўднёвы”.
Мясцовы жыхар 1982 году нараджэння, які нідзе не працуе, не маючы адпаведнага дазволу, абмяняў 50 даляраў на 715 тысяч беларускіх рублёў. Курс склаў 14 тысяч 300 рублёў.
У якасці другога боку здзелкі выступіла мясцовая жыхарка. І даляры, і рублі – канфіскаваныя. У мужчыны забралі яшчэ 200 даляраў, якія былі пры ім. У дачыненні да ўдзельнікаў здзелкі складзены адміністрацыйныя пратаколы.