У Гародні пабудуюць новы хімічны завод
Дэлегацыя з Гародні нядаўна вярнулася з французскага горада Руан, дзе дамовіліся пабудаваць завод па выпуску вадкіх угнаенняў на пляцоўцы СЭЗ «Гроднаінвест» у Аульсе, перадае grodnonews.by.
Гэтая вадкая дабаўка атрымліваецца шляхам змешвання аміяку і серы па пэўнай тэхналогіі, звязвае малекулы азоту, што дазваляе яму не выпарацца хутка, а лепш засвойвацца ў глебе.
У французскай кампаніі свае філіялы ў ЗША і Лацінскай Амерыцы.
У Гародні французы хочуць пабудаваць завод, аналагічны таму, што ў Руане, дзе вырабляецца каля 80 000 тон ціасульфата ў год. Але ў Гародні вытворчасць будзе разлічана на выпуск 100 тысяч тон у год. Будучы завод можа з’явіцца праз чатыры гады.
Гэта мусіць быць высокатэхналагічнае прадпрыемства, якім па чарзе будуць кіраваць каля дзясятка спецыялістаў. Таксама трэба будзе ўзвесці склады з рэзервуарамі для часовага захоўвання гатовай прадукцыі.
