У Гародні пачалося будаўніцтва новага мікрараёна
На ўскрайку Дзевятоўкі ў Гародні пачалося будаўніцтва новага мікрараёна – Грандзічы. Праз час горад павінен зрасціся з аднайменнай вёскай, што ў кірунку Друскенікаў.
У гонар новай забудовы пастаўлены нават адмысловы камень з шыльдай, да якога праклалі адмысловую дарожку. А на шырокай пляцоўцы ўжо працуюць будаўнічыя краны.
Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)