У Гародні праблемы ў ІТ-індустрыі



Гарадзенскія кампаніі, што займаюцца стварэннем праграмаў для мабільных прыладаў ды іншыя арганізацыі, што працуюць у ІТ-сферы,  маюць фінансавыя праблемы ў сувязі з каронавірусам. Частка фірмаў пачала скарачэнне сваіх супрацоўнікаў, у іншых фірмах супрацоўнікам скарацілі заробкі амаль удвая.

Вялікія фірмы кшталту ЕПАМу афіцыйна не паведамляюць пра свае праблемы, аднак частка іх супрацоўнікаў мусіла сысці ў адпачынак за свой кошт.

Гарадзенскія кавярні, што за апошні год «як грыбы» з’явіліся ў цэнтры гораду,  таксама зачыняюцца з-за адсутнасці кліентаў, ці зыходзяць у вымушаны адпачынак на так званы каранцін.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя