У Гародні пачала працу выстава-кірмаш „Еўрарэгіён Нёман-2014” (абноўлена)
Гародню наведалі прадстаўнікі Падляшша, якія прымаюць удзел у працы турыстычнага кірмашу ў рамках ХVІ рэспубліканскай выставы “Еўрарэгіён Нёман-2014”. Польскі бок разлічвае атрымаць пэўны эфект ад удзелу ў кірмашы. І галоўнай мэтай з’яўляецца стварэнне трансгранічных турыстычных маршрутаў. Кажа прадстаўніца дэлегацыі з Падляшша Гражына Сабэцкая:
– Падляшскае ваяводства мае вялікую сетку роварных сцежак. Гэтыя сцежкі даходзяць да мяжы, а за ёй іх ужо няма. Было б выдатна, каб на беларускім баку такія сцежкі паўсталі. І пра гэта будзем размаўляць. Гэта будзе прыярытэтам нашай працы у наступным годзе.
На кірмашы прадстаўлены турыстычныя арганізацыі Аўгустова, прыватныя фірмы і прэзентацыі Беластока і Сувалак.
[Not a valid template]
* * *
Удзел у выставе прымаюць прадпрыемствы і вытворцы не толькі з Гарадзеншчыны і Беларусі, але і госці з замежжа. Асноўнай мэтай удзельнікі бачаць набыццё новых гандлёвых кантактаў.
Кажа прадстаўнік кампаніі “Транскансалт сервіс”:
– Чакаем вялікага поспеху ў плане кантактаў з новымі арганізацыямі. Не сакрэт, што ў святле новых падзеяў, у сувязі з санкцыямі ў адносінх Расейскай Федэрацыі, актывізавалася харчовая прамысловасць у нашай краіне. У тым ліку і мясная, і малочная. Таму большасць кліентаў мы спадзяемся знайсці ў гэтай галіне. Яны на дадзены момант выяўляюць цікавасць да супрацоўніцтва такога плану.
[Not a valid template]
На выставе прадстаўлены шырокі спектр тавараў ад лёгкай прамысловасці да машынабудавання.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава