У Гародні сёлета пройдзе ІІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны



Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2020 годзе ў Гародні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка.

Аргкамітэту даручана да 20 лютага распрацаваць і зацвердзіць план падрыхтоўкі правядзення мерапрыемства. Да гэтай работы пры неабходнасці будуць прыцягвацца таксама кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама і іншыя.

Як раней паведамляў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, горад пачаў ужо актыўную падрыхтоўку да форуму, каб правесці яго на найвышэйшым узроўні.

Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца ў розных фарматах. Удзел у ім прымаюць прадстаўнікі ўрадавых і дзелавых колаў дзвюх краін, кіраўніцтва мясцовых органаў улады. Мэта форуму – прадстаўленне эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі і Украіны, развіццё новых ініцыятыў і форм эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны праходзіў 25-26 кастрычніка 2018 гадоў у Гомелі, II Форум рэгіёнаў 3-4 кастрычніка 2019 года прымаў Жытомір.

belta.by