У гэтым годзе беларусы спаляць 17 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу



Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў Дзмітрый Лабыка, кіраўнік аддзелу прагрэсу вытворчага аб’яднання «Белпаліўгаз».

– Прагнознае спажыванне прыроднага газу ў 2020 годзе спажыўцамі ў Рэспубліцы Беларусь чакаецца на ўзроўні 17 мільёнаў 764 тысячы кубаметраў прыроднага газу. Па аператыўных звестках пастаўка на 1 ліпеня склала 9 мільёнаў 35 тысяч кубаметраў.  

Нагадаем, Беларусь пакуль не дамаглася зніжэння цаны на расейскі газ, расейскі бок настойвае на працяг перамоваў пасля пагашэнне Менскам пазыкі за ўжо спажыты газ – каля 200 мільёнаў даляраў на пачатак чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя