У гэтым годзе жыллё ў Менску плаўна таннее
Прапанова на рынку расце, цэны практычна не змяняюцца. Толькі летам пакупнікі пачалі праяўляць большую актыўнасць. У 2014 годзе рынак нерухомасці замёр. У чаканні знаходзяцца не толькі прадаўцы і пакупнікі, але і забудоўшчыкі. Цэны з пачатку года практычна не мяняліся, у той час як колькасць прапанаваных кватэр расце. Прапанова значна перавышала попыт практычна ўсе месяцы гэтага года, сітуацыя стала мяняцца толькі ў ліпені, калі попыт актывізаваўся. Хоць цана на жыллёвую плошчу ў сталіцы працягвае зніжацца.
Беларускае Радыё Рацыя
