У Гомелі прадпрымальнікі выйшлі на стыхійны мітынг



Стыхійны мітынг прадпрымальнікаў у Гомелі скончыўся стварэннем ініцыятыўнай групы. Каля 500 дробных бізнэсоўцаў сабралося каля будынеу Гомельскага аблвыканкаму. У выніку мясцовыя ўлады былі вымушаныя зладзіць сход з прысутнымі ў залі моладзевага цэнтру “Юнацтва”. Прадпрымальнікі патрабавалі адмены Указа №222. Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкау Баляслаў Пірштук спрабаваў супакоіць прысутных.

01_gomel-ip-protest-obyaa

(Фота belapan.com)

Баляслаў Пірштук:

– Калі мы хочам рухацца наперад, то законы трэба выконваць. Калі мы пачнем вось так “шалтай-балтай”, у нас, безумоўна, будуць праблемы. Іншая справа, што ёсць праблемы ў гэтых нарматыўных дакументах, з якімі супольнасць не згодная. У нас заканадаўства працуе гібка. У нас звышмнога ўносіцца паправак, у тым ліку, ва Указы. Таму давайце аргументы прыводзіць такія, якія можна было б потым калегіяльна ад тэрыторыі накіраваць…

03_gomel-ip-protest-dxjc2

(Фота belapan.com)

Прадпрымальнік са Светлагорска Анатоль Змітровіч прапанаваў прысутным стварыць ініцыятыўную групу, якая будзе займацца вырашэннем набалелых пытанняў.

Анатоль Змітровіч:

– Гэта аб’яднанне прадпрымальнікаў на аснове нейкай структуры. Усіх прадпрымальнікаў вобласці. Мы прадстаўляем гарады, гарады прадстаўляюць розныя рынкі, гандлёвыя цэнтры. Гэтыя людзі вельмі раз’яднаныя. Таму мы прапаноўваем аб’яднаць высілкі. І гэтая група будзе выпрацоўваць праблемныя пытанні, прапановы і выносіць у аблвыканкам.

Паводле дадзеных аблвыканкама, каля 6 тысячаў прадпрымальнікаў вобласці вымушаныя былі спыніць працу ў выніку ўвядзення Указу №222 “Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці”. Самі дробныя бізнэсоўцы лічуць, што непрацоўных прадпрымальнікаў значна болей.

DSC_4997

[Not a valid template]

(Фота racyja.com)

06_gomel-ip-protest-ewmfe

05_gomel-ip-protest-aac35

(Фота belapan.com)

З месца падзей паведамляе гомельскі карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Юлія Сівец:

– Зараз адбываецца сход з намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама Баляславам Пірштуком. На сходзе прысутнічаюць як прадпрымальнікі, так і людзі, якія прыходзяць на рынкі. Яны кажуць, што іх пазбавілі права выбару, таму што яны прыходзяць на рынак нешта набыць, а рынкі не працуюць. Прадпрымальнікі кажуць наконт таго, што патрабаванні тэхрэгламента немагчыма выканаць, немагчыма падрыхтаваць дакументы. На дадзены момант адбываецца вельмі эмацыйнае абмеркаванне, бо прадпрымальнікі не згодныя з тым, што гэты ўказ №222 мусіць існаваць. Хачу сказаць, што гэта сустрэча сталася магчымай дзякуючы таму, што першапачаткова ўзнік такі стыхійны мітынг на вуліцы каля аблвыканкама. Спачатку ўлады мусілі сабраць сябраў саветаў рынкаў на сустрэчу, каб абмеркаваць указ №222 і падаткі, але прыйшлі не толькі сябры саветаў рынкаў, але і проста прадпрымальнікі, яны сабраліся каля аблвыканкама. Іх было дзесьці каля 1000 і таму ўлады пайшлі на сустрэчу, прадставілі большае памяшканне, дзе ўжо змясціліся ўсе ахвотныя.

З 1 студзеня ў Беларусі дзейнічае ўказ прэзідэнта № 222 „Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі”. Дакумент абавязвае ІП рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, з суправаджальнымі дакументамі. Аднак расійскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі або даюць фіктыўныя даведкі. У выніку ІП караюцца штрафамі, у іх канфіскуюць тавар.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель