У Гомелі зачыняюцца сэканд-хэнды
У Гомелі зачыняюцца крамы, якія гандлююць былымі ва ўжыванні таварамі. Уладальнікі крамаў сэканд-хэндаў вымушаныя згортваць свой бізнес, паколькі не маюць зваротных сродкаў. Як распавяла гаспадыня адной з гомельскіх камісіёнак, асноўная прычына закрыцця сэкандаў – падзенне пакупніцкай здольнасці насельніцтва.
– Вельмі мала людзей, бо ў людзей зараз няма грошай, таму тавар нават не прывозім. Я жыву з цэнтры гораду, тут шмат сэкандаў – пустыя, няма людзей у крамах. І ў сяброў маіх тры сэканды – няма гандлю зусім вельмі слабы гандаль.
Эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч заўважае, што сітуацыю з масавым закрыццё сэканд хэндаў магло б выратаваць абмежаванне ставак на арэнду памяшканняў.
– Правільна думаць у першую чаргу пра абмежаванне ставак на арэнду на дзяржаўным узроўні. Гэтаму ёсць прыклады ў іншых краінах. Клопат пра мясцовы рынак заключаецца ў тым, што нельга ўстанавіць стаўку арэнды больш за 2 еўра. Тады прадпрымальнікі не будуць так моцна звязаныя са знешнімі разражняльнікамі, не будзе нагоды – адчыняцца, зачыняцца ў сувязі з нейкімі зменамі ў заканадаўстве.
Акрамя ўладальнікаў сэканд хэндаў бізнес згортваюць і іншыя прадпрымальнікі, якія гандлявалі таварамі лёгкай прамысловасці. Ад 1 сакавіка прадпрымальнікам забараняецца гандляваць вопраткай і абуткам без сертыфікатаў Мытнага саюза. Падатковыя органы папярэджваюць гандляроў пра магчымасць канфіскацыі несертыфікаванага тавара і штрафы для парушальнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя