Урад Казахстана пайшоў насустрач пратэстоўцам: цэны на газ зніжаны (абноўлена)




Улады Казахстана аб’явілі аб значным зніжэнні цаны на звадкаваны нафтавы газ у Мангістаўскай вобласці. Урадавая камісія, якая ў аўторак прыбыла ў рэгіён, фактычна пайшла насустрач пратэстоўцам, паведамляе euronews.

З 1-га студзеня ў рэспубліцы ўдвая выраслі цэны на газ, які выкарыстоўваюць у якасці аўтамабільнага паліва. І ўжо раніцай у нядзелю ў Жанаазене і ў Актаў пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія скончыліся ў шэрагу выпадкаў сутыкненнямі з паліцыяй. Пазней мітынгі меншых маштабаў прайшлі і ў іншых гарадах. Пры гэтым маніфестанты выказвалі і палітычныя лозунгі, выказваючы незадаволенасць сітуацыяй у краіне ў цэлым.

У сераду прэзідэнт Казахстана абмяркуе з урадам сацыяльна-эканамічнае становішча ў рэспубліцы.

* * *

На захадзе Казахстана трэці дзень запар працягваюцца пратэсты праз рэзкі рост цэнаў на газ.

АКТАУ, 3 СТУДЗЕНЯ 2022 ГОДА, ФОТА „РАДЫЁ СВАБОДА”

Сёння, 4 студзеня, сотні людзей зноў выйшлі на плошчы гарадоў Актаў і Жанаўзэн. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў напісаў у сваім Twitter, што ў Актаў распачала працу Урадавая камісія. Ён зазначыў, што дэманстранты маюць быць адказнымі і гатовымі да дыялогу.

Пратэсты распачаліся пасля таго, як 1 студзеня ўлады павысілі кошт на звадкаваны газ ажно ў два разы − з 60 да 120 тэнге за літр. Найбольшы маштаб пратэстаў разгарнуўся ў заходняй Мангістаўскай вобласці. У абласным цэнтры Актаў пратэставалі тысячы людзей. Дзясяткі людзей у розных гарадах былі затрыманыя.

Беларускае Радыё Рацыя