У Кітаі зрабілі бензін з паветра
Кітайскія хімікі навучыліся рабіць бензін з паветра. Адкрыццё зможа дапамагчы вырашыць праблему вычарпання карысных выкапняў.
Навукоўцы з Кітая распрацавалі ўнікальны каталізатар на аснове наначасціц, пры дапамозе якога можна будзе вырабляць бензін з паветра. Вынікі даследавання апублікаваныя ў навуковым часопісе Nature, піша Nation News.
Новы каталізатар функцыянуе на базе наначасціц жалеза. Пры гэтым ён не толькі ператварае вуглекіслату ў вуглевадароды, але і здольны працаваць каля 1000 гадзін.
Адзначаецца, што працэс вельмі прадуктыўны: 96 працэнтаў вуглякіслага газу ператвараецца ў аналаг бензіну, і толькі 4 адсоткі адводзіцца на метан.
