У Кітай павезлі беларускі лён
Аршанскі льнокамбінат адправіў першую партыю гатовай прадукцыі ў Кітай. Гэта камплекты пасцельнай і сталовай бялізны. Беларускае прадпрыемства спрабуе дыверсіфікаваць экспарт. На сёння гэта адзінае на постсавецкай прасторы прадпрыемства, якое мае поўны цыкл працы з ільном. Што да супрацы з Кітаем, то ў віцебскіх прамыслоўцаў вялікія планы. У горадзе Шэнь-Жэнь сёлета плануецца адкрыць фірмовую краму льнокамбіната ў нацыянальным беларускім стылі.
Паводле tvr.by
Фота: s018.radikal.ru
