У красавіку цэны ў будаўніцтве выраслі на 3%
У красавіку 2018 года цэны ў будаўнічай галіне ў параўнанні з сакавіком выраслі на 3%, са снежнем 2017 года — на 3,1%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
У тым ліку на будаўніча-мантажныя работы цэны знізіліся на 0,1% і 1,1% адпаведна, на машыны і абсталяванне — на 0,4% і 3,1%. Іншыя работы і затраты падаражэлі на 3,1% і 1% адпаведна.
Як паведамлялася, цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў красавіку 2018 года ў параўнанні з сакавіком выраслі на 0,8%, са снежнем 2017 года — на 2%. На інвестыцыйныя тавары цэны павысіліся на 0,8 і 2,1% адпаведна, прамежкавыя тавары — на 1 і 2%, спажывецкія — на 0,3 і 1,6% адпаведна.
Цэны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком знізіліся на 0,7%, са снежнем 2017 года — выраслі на 4,6%, у тым ліку ў раслінаводстве — знізіліся на 2,6% і выраслі на 12,7% адпаведна, жывёлагадоўлі — не змяніліся да сакавіка і выраслі на 2,3% да снежня.
Тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў красавіку 2018 года ў параўнанні з сакавіком выраслі на 0,6%, са снежнем 2017 года — на 4,8%, на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — выраслі на 2,2% да сакавіка і на 2,2% да снежня.
Спажывецкія цэны ў красавіку 2018 года выраслі ў параўнанні з сакавіком на 0,3%, са снежнем 2017-га — на 2,8%, з красавіком 2017-га — на 5%. БелаПАН