У Крыніцы на поўдні Польшчы пачынаецца Эканамічны форум
Афіцыйны Менск выслаў у Крыніцу намесніка міністра эканомікі Аляксандра Ярашэнку. Апрача яго ў форуме будзе ўдзельнічаць яшчэ амаль пяцьдзясят прадстаўнікоў бізнэсу, навукі і грамадзянскай супольнасці.
Бізнэс-колы Беларусі ў Крыніцы прадставяць адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху краіны Уладзімір Карагін, дырэктарка кампаніі «Сацыяльныя тэхналогіі бізнэсу» Галіна Мацюшэнка і заснавальнік кампаніі «Startup Technologies» Аляксей Шаблоўскі. У Эканамічным форуме ў Крыніцы возмуць таксама ўдзел аналітык Арсень Сівіцкі, журналіст Анджэй Пачобут, сябры арганізацый польскай меншасці ў Беларусі
У форуме прымае ўдзел больш 3000 гасцей з Еўропы, Цэнтральнай Азіі і ЗША. Сустрэча праходзіць пад назвай «Еўропа перад абліччам выклікаў — абʼяднаныя ці падзеленыя?»
Эканамічны форум у Крыніцы завершыцца 8 верасня.