У Крыніцы праходзіць 29-ты Эканамічны форум (абноўлена)
У Крыніцы-Здруй праходзіць 29-ты Эканамічны форум. Праца форуму афіцыйна распачалася 3-га верасня і працягнецца да 5-га верасня. Тэма форуму: „Еўропа заўтрашняга дня. Яна моцная ці не?”
Падчас першага пленарнага пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі магчымасці і перспектывы развіцця старога кантынента.
Імкненне пабудаваць моцную Еўропу з’яўляецца кропкай адліку для многіх удзельнікаў. Аднак, як высвятляецца, вызначэнне гэтай мэты разнастайнае. Ці ідзе гаворка пра гамагеннасць і супольнасць? Або наадварот, – пра стварэнне кантынента, поўнага культурнай і сацыяльнай разнастайнасці.
Гэтае пытанне таксама грунтуецца на вобласці фінансаў, бюджэту, валюты і арміі. Як адказалі на яго ўдзельнікі сёлетняга Форуму ў Крыніцы?
Па словах Паўла Борыса, Еўразона была звязана са слабым эканамічным ростам, ростам запазычанасці і друкаваннем грошай за апошнія 10 гадоў. Зараз гэтая сітуацыя пачала паляпшацца. У рэшце рэшт, трэба будзе вырашыць яшчэ шмат праблем, у тым ліку праблему 3 млрд маладых людзей у Звязе, якія з’яўляюцца беспрацоўнымі і знаходзяцца паміж ЗША і Кітаем.
Прэзідэнт Польскага фонду развіцця адзначыў, што не ўсе краіны згодны з пытаннямі інтэграцыі і агульнага бюджэту. Па гэтай прычыне дзяржавы-сябры Еўрапейскага Звяза павінны знайсці праблемы, якія іх звязваюць, і імкнуцца да іх вырашэння. Да такіх адносяцца: бяспека, ахова здароўя, адукацыя, энергетычная палітыка.
Прэзідэнт Сербскай Рэспублікі – Жэлька Цвіянавіч – падтрымала пазіцыю, згодна з якой Еўрапейскі Звяз павінен пашырацца і прымаць больш краін. Яна лічыць, што гэта ключ да далейшага развіцця, што таксама спрыяе стварэнню больш моцнага кантынента, чым гэта было 50, 30 або 20 гадоў таму.
Тэма Brexit таксама абмяркоўвалася. Як рашэнне Вялікабрытаніі паўплывае на Еўрапейскі Звяз? Па словах міністра эканомікі, інвестыцый і малых прадпрыемстваў ўрада Мальты – Крысціяна Кардоны – адказ на гэтае пытанне неадназначны. Разам з тым ён падкрэслівае, што найбольш важнымі з’яўляюцца суверэнітэт краіны і воля грамадзян.
Аналагічнае меркаванне пра супрацу краіны, якая выходзіць з ЕЗ, і іншых дзяржаў Звяза, выказала Маргарэт Цэдэрфельт – шведскі віцэ-прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Жэлька Цвіянавіч таксама выказалася па гэтым пытанні, адзначыўшы магчымасць пераваг для краін ЕЗ пасля Brexit. Гэты працэс можа адкрыць мноства дыскусій, якія прывядуць да пазітыўных змен і запрашэння да супольнасці іншых краін.
* * *
Штогод больш за 4000 чалавек збіраюцца на Эканамічны форум – найбуйнейшую канферэнцыю ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Госці – кіраўнікі ўрадаў і парламентаў, міністры і парламентарыі з краін рэгіёну, прэзідэнты найбуйнейшых кампаній, эксперты, прадстаўнікі свету навукі, культуры і сродкаў масавай інфармацыі з больш чым 60 краін абмяняюцца думкамі па бягучай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў свеце.
На форуме запланавана 6 пленарных пасяджэнняў, больш за 200 дыскусійных панэляў і лекцый, майстэрні, нацыянальныя і рэгіянальныя прэзентацыі.
На мерапрыемства прыедзе больш за 4500 гасцей з Еўропы, Цэнтральнай Азіі, ЗША.
Эканамічны форум на працягу многіх гадоў дае магчымасць абмяняцца досведам і прадставіць новыя ідэі па самых важных аспектах.
На форуме, сярод іншага, адбудзецца дыскусія “Інавацыі для здароўя”. Будзе абмен досведам і прэзентацыя новых дасягненняў кампаній па ахове здароўя. Ганаровым госцем форуму будзе прафесар Мацей Банах. Дыскусія пройдзе 5-га верасня з 8-й па 9-ю гадзіны. Размова будзе весціся пра новыя медыкаменты, медычнае абсталяванне і падвышэнне эфектыўнасці апрацоўкі медычных дадзеных пра пацыентаў.
Фота forum-ekonomiczne.pl