У ліпені аэрапорт Мінск абслужыў на 9,2% больш вылетаў, чым годам раней



У ліпені 2018 года нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў 2.610 самалёта-вылетаў, паведамляе сайт авіяпрадпрыемства. Гэта на 9,2% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

За ліпень аэрапорт абслужыў 534.622 пасажыра, прырост пасажырапатоку склаў 7,8%.

Усяго за сем месяцаў гэтага года аэрапорт абслужыў 2 млн 483 тыс. 912 пасажыраў (прырост 8,5%) і 14 тыс. 749 самалёта-вылетаў (прырост 6,4%).

РУП „Нацыянальны аэрапорт Мінск” — першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базуюцца авіякампанія „Белавія”, а таксама грузавыя авіяперавозчыкі. Аэрапорт быў уведзены ў эксплуатацыю больш за 30 гадоў таму і з’яўляецца асноўным паветраным портам краіны, цераз які выконваецца да 97% пасажырскіх і грузавых авіяперавозак.

У 2016 годзе аэрапорт атрымаў статус хаба дзякуючы транзітным перавозкам паміж Расеяй і Украінай, прамыя авіязносіны паміж якімі зараз не ажыццяўляюцца.

belapan.by

Фота blog.vp.by