У лістападзе павялічыцца колькасць платных дарог
З 1-га лістапада платных дарог у Беларусі стане больш на 323 кіламетры, з іх у Гарадзенскай вобласці спаганяць аплату за праезд будуць на 130 кіламетрах трас. Платнымі стануць некалькі розных дарог, у тым ліку ўчасткі P99 (Баранавічы – Ваўкавыск – Пагранічны – Гародня), пад’езд ад Р99 да мяжы Польшчы, P23 і P21 ды рэспубліканскія трасы М5 і М6 (платны адрэзак у Шчучыне павялічыцца на 3 кіламетры). Такім чынам, сетка платных дарог павялічыцца да паўтары тысячы кіламетраў. Гэта амаль удвая больш, чым было летам 2013-га года, калі электронную сістэму платы за праезд толькі запусцілі. У дзяржпраграме па развіцці дарог, разлічанай на бліжэйшае пяцігоддзе, сказана, што да 2020-га года платнымі стануць амаль 2 тысячы кіламетраў аўтатрас. Да гэтага часу ўжо будзе ўведзена ў эксплуатацыю рэканструяваная траса М6 Менск – Гародня.
Беларускае Радыё Рацыя