У лістападзе зменшыцца памер дапамогі на пахаванне
Памер дапамогі на пахаванне карэктуецца кожны месяц. У лістападзе выплата, якая кампенсуе выдаткі на пахаванне, складзе 1 637 рублёў, паведамляе ritual.by. У той жа час у кастрычніку гэтая сума была на 28,5 рубля большая. «Дапамога на пахаванне ў нас заканадаўча прыроўненая да сярэдняга заробку ў пазамінулым месяцы, лічачы з даты смерці», — тлумачыць рэсурс.
Памер дзярждапамогі на пахаванне карэктуецца кожны месяц таму, што гэтыя выплаты прывязаныя да сярэдняй зарплаты па краіне за пазамінулы месяц, якая разлічваецца Белстатам. Адпаведна, дапамога ў лістападзе — гэта сярэдні заробак па стане на верасень. У верасні сярэдні заробак, паводле звестак, прадстаўленых Белстатам, склаў 1 637 рубля.