У Літве прапануюць павялічыць квоту на працаўладкаванне замежнікаў
Міністэрства сацыяльнай абароны і працы Літвы звярнулася ў МУС Літвы з прапановай павялічыць квоту на працаўладкаванне працаўнікоў з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ, паведамляе Delfi са спасылкай на LRT.
Паводле слоў намесніка міністра сацабароны Вітаўтаса Шылінкаса, у выпадку адабрэння прапановы будзе выдзелена 4300 дадатковых квот, з іх 3500 у сферы аказання паслуг.
„Калі на ўвесь год было выдзелена каля 36 тыс. адзінак квоты, то дабавіцца 4,3 тыс., з якіх 3,5 тыс. – для сферы паслуг, асноўную долю якіх складуць работнікі транспартнай сферы”, – заявіў намеснік міністра.
Па словах Шылінкаса, раніцай 17 лістапада Дэпартамент міграцыі МУС заявіў, што да канца гэтага года квоты хопіць на ўсе галіны, уключаючы транспарт і будаўніцтва, але ўвечары таго дня заявіў, што квоты скончыліся.