У Літве працаўладкаваліся 18400 беларусаў
15 гадоў таму
За дзевяць месяцаў бягучага года ў кампаніях Літвы пачалі працаваць амаль 62 000 замежнікаў. Паводле звестак службы занятасці, гэта больш, чым за ўвесь 2022 год.

Першыя пазіцыі па працаўладкаванні займаюць кіроўцы транспартных сродкаў міжнароднага грузавога транспарту. Іх 22 100, і яны складаюць 36% усіх імігрантаў.
Адзначаецца, што найбольшая колькасць працаўладкаваных прыбыла з Беларусі (18 400) і Украіны (15 900).
