У Літве рыхтуюць спрошчаны парадак працаўладкавання



Ва Украіне працягваецца вайна, між тым Літва рыхтуецца да прыняцця тысяч грамадзян Беларусі і Расеі, якія не ўхваляюць дзеянні сваіх улад і пакідаюць радзіму. Больш за ўсё сярод іх спецыялістаў, якія працуюць у сферы ІТ, сказала міністр эканомікі і інавацый Аўшрыне Арманайце. Паводле яе слоў, вялікую ўвагу надаюць спецыялістам з Украіны.

© DELFI / Julius Kalinskas

„Мы не падахвочвалі бізнес да пераезду, наадварот, хацелі, як мага больш дапамогі аказаць людзям, якія змагаюцца за свабоду сваёй краіны. Што ўдалося зрабіць, так у Міністэрства эканомікі была ідэя змяніць законы, каб фрылансеры маглі прыехаць сюды, у асноўным гэта жанчыны, працаваць тут, а падаткі плаціць ва Украіне. Цяпер з Мінфінам рыхтуюць такое рашэнне (…), іх вызваляць ад выплаты падаходнага падатку „, – сказала Арманайце.

Паводле яе слоў, ёсць яшчэ адзін варыянт – але для гэтага трэба прыняць больш паправак да законаў – каб і тыя работнікі, у якіх няма кантракта, „хто працуе гнутка, маглі б па жаданні плаціць падаткі ў сваёй краіне”.

„Больш за тое, парламент неўзабаве будзе галасаваць па пытанні кампенсацый на пераезд для кампаній, у якіх працуюць кваліфікаваныя спецыялісты і якія будуць шукаць іх”, – сказала міністр.

Кампанія магла б атрымаць да 5000 эўра на пошук працаўнікоў і 3000 эўра на пераезд працаўніка.

Па словах міністра, цяпер працуюць і над іншымі пытаннямі, напрыклад, вырашаецца пытанне падаўжэння працы ў Літве некаторых украінскіх кампаній.

delfi.lt