У Лунінец і Мікашэвічы прыйдзе “Санта-Брэмар”
Дзяржаўнаму гандлю ў Лунінецкім раёне трэба думаць над удасканаленнем. Хутка ў Лунінцы і Мікашэвічах з’явіцца іх канкурэнт – прадуктовая кампанія “Санта-Брэмар”, якая інтэнсіўна распачала будоўлю плошчаў пад крамы, кажа сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывіст кампаніі “За наш горад” Леанід Дубаносаў:
– Людзі сабралі паўтары тысячы подпісаў і падалі іх у Берасцейскі аблвыканкам і Лунінецкі райвыканкам. На гэтай падставе сталі будаваць два супермаркеты. Людзі хацелі, каб тут быў „Еўраопт”, але галоўнае, што пахіснулася манапалія дзяржгандлю.
Паводле Леаніда Дубаносава, наогул за альтэрнатыўны гандаль у Лунінецкім раёне было сабрана каля трох тысяч подпісаў.
“Санта-Брэмар” – беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства, буйнейшая кампанія-вытворца прадуктаў харчавання. Заснавана ў Беларусі ў 1993 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя