У менскім аэрапорце з-за санкцый мяняюць сістэму надгляду



У Нацыянальным аэрапорце „Менск” з-за санкцый мяняюць сістэму надгляду. Заходняе абсталяванне заменяць кітайскія аналагі. КНР паставіць два комплексы надглядальнага абсталявання для менскага аэрапорта.

На падпісанне ліста ўпаўнаважаны першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў. Сам Снапкоў заявіў, што надгляднае абсталяванне з Кітая паступіць у Нацыянальны аэрапорт „Менск” праз месяц.

„Была канкрэтная праблема па абслугоўванні багажу ў аэрапорце, паколькі там стаіць пакуль яшчэ абсталяванне з несяброўскай краіны. Калі яно ламаецца, узнікаюць сур’ёзныя цяжкасці ў абслугоўванні пасажыраў у аэрапорце. Кітайскія партнёры імгненна зрэагавалі і будуць пастаўляць абсталяванне ўжо кітайскай вытворчасці”, – сказаў Мікалай Снапкоў.