У Менску адкрылася выстава “Белагра-2019”
У Менску адкрылася выстава “Белагра-2019”, яна праходзіць у межах Аграпрамысловага тыдня.
Сваю прадукцыю і новыя навукова-тэхналагічныя распрацоўкі прадэманструюць каля 600 кампаній з 29 краін свету.
На адкрытай пляцоўцы 4 чэрвеня прадставілі больш за 300 узораў сучаснай тэхнікі, якая прымяняецца ў сельскай гаспадарцы.
Традыцыйна паказваюць тэхналагічныя навінкі сезона, пройдуць таксама розныя конкурсы. Напрыклад, 6 чэрвеня абяруць лепшую карову Беларусі, а ўвогуле выстава працягнецца да 9 чэрвеня.
Асабліва даспадобы яна прыйшлася пенсіянерам, якія прыехалі не толькі падзівіцца на інавацыі ў сельскай гаспадарцы, але і бясплатна прадэгуставаць прадукты.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара