У Менску, Гомелі і Магілёве больш нельга падацца Poland Business Harbour
У Менску, Гомелі і Магілёве больш нельга падацца на польскую візу паводле праграмы Poland Business Harbour. Пры гэтым новыя абмежаванні тычацца толькі асабістай падачы. Па спісах кампаній, зацверджаных Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю, па-ранейшаму можна падавацца ўсюды.
Для падачы на візу Poland Business Harbour у асабістым парадку цяпер застаюцца толькі Берасце, Пінск і Баранавічы. Зарэгістраваныя ў Гарадзенскай вобласці таксама могуць падацца ў Гародні і Лідзе.
Poland Business Harbour – гэта цэлы пакет паслуг, які дазваляе ІТ-спецыялістам, стартапам і іншым кампаніям бесперашкодна пераехаць у Польшчу.