У Менску паэксперыментуюць з аплатай транспарту
18 гадоў таму
У Менску 1 верасня стартуе маштабны эксперымент па аплаце грамадскага транспарту.

Ставіцца задача адсачыць усе катэгорыі перавезеных пасажыраў, асабліва льготнай катэгорыі, і пралічыць усе выдаткі, звязаныя з працай транспарту, кажуць у Менгарвыканкаме.
Навучэнцам двух сталічных каледжаў і чатырох школ будуць выдадзены бескантактавыя смарт-карты, аналагічныя праязному. Далей, з 1 кастрычніка, у рамках эксперыменту карткі будуць выдадзены льготнай катэгорыі грамадзян – інвалідам і ветэранам. З 1 студзеня будучага году плануецца забяспечыць выдачай картак усіх грамадзян ільготных катэгорый.
