У Менску пенсіянерам і інвалідам дазволілі гандляваць задарма



Гандлёвыя месцы на гарадскіх рынках будуць бясплатна выдзяляць пенсіянерам і інвалідам з 1 красавіка, паведамляе ўпраўленне гандлю і паслуг Менгарвыканкама.

Пагадненне заключана паміж Менскім гарвыканкамам і кіраўнікамі рынкаў. Згодна з дакументам пенсіянерам і інвалідам будуць прадастаўляць гандлёвыя месцы на гарадскіх рынках на бясплатнай аснове для рэалізацыі імі да 20 кг сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на зямельным участку, выдзеленым для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, садоўніцтва і агародніцтва.

Каб атрымаць задарма гандлёвае месца, неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу: пасведчанне і даведку пра тое, што прадукцыя выраблена фізічнай асобай і (або) яе сваякамі на зямельным участку, выдзеленым для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва, агародніцтва.

Пагадненне дзейнічае з 1 красавіка да 1 снежня 2017 года.

Гандлёвае месца можна атрымаць на наступных рынках: „Гандлёвыя рады” (пр. Партызанскі, 99); „Чыжоўскі рынак” (пр-д Ташкенцкі, 5а); „Свелта” (вул. Малініна, 35А); „Серабранка” (вул. Пляханава, 89); „Велазаводскі” (зав. Рабочы, 5); „Маскоўскі” (пр. Газеты „Звязда”, 16); „Малінаўка” (вул. Ясеніна, 76); „Уральскі” (вул. Фролікава, 8); „Уручча-3” (вул. Нікіфарава, 51); „Усход” (вул. Славінскага, 45а); КГУП „Мінскі Камароўскі рынак” (вул. В.Харужай, 8); „Ракаўскі кірмаш” (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 11); „Заходні” (вул. Бурдзейнага, 6); ТАА „Гандлёвы дом” Ждановічы „(вул. Ціміразева, 123).

Паведамляе БелаПАН

Фота kp.by