У Менску прайшоў Форум польскіх інвестараў у Беларусі
Сёлета сума беларуска-польскага гандлёвага абмену складзе 2,5 млрд даляраў – на 25% больш, чым у 2016 годзе.
У Менску прайшоў 9-ы Форум польскіх інвестараў у Беларусі, на які прыбыло 250 бізнесменаў, заангажаваных у развіццё гандлёва-эканамічных адносіна паміж дзвюма краінамі.
Паводле ўдзельнікаў мерапрыемства, актуальна эканамічныя адносіна паміж Варшавай і Менскам атрымалі новы штуршок для развіцця.
Так, паводле вынікаў першых трох кварталаў бягучага году сума польскіх інвестыцый у Беларусі дасягнула 160 млн даляраў ЗША. Гэта на 50% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.
Паводле старшыні Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі Анатоля Вялікіна, інтэнсіфікацыя гандлёва-эканамічных кантактаў з’яўляецца вынікам палітычнай адлігі паміж сталіцамі.
«У апошні час Беларусь і Польшча ў адносінах зрабілі некалькі крокаў наперад, і таму мы можам назіраць за вынікамі», – сказаў Вялікін карэспандэнту Польскага радыё. Паводле суразмоўцы, сёлета Польшча будзе трэцім гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі.
У сваю чаргу кіраўнік аддзялення спрыяння гандлю й інвестыцыям Пасольства Польшчы ў Беларусі Пётр Масайла прагназуе, што сёлета сума двухбаковага гандлёвага абмену складзе 2,5 млрд даляраў. Гэта амаль на 25% больш, чым у 2016 годзе.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў
Выступае пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік
фота: Пасольства Польшчы ў Беларусі