У Менску прайшоў прадпрымальніцкі форум



Нарматыўна-прававыя акты адносна прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі не былі патрэбным чынам прапрацаваныя разам з прадстаўнікамі прадпрымальнікаў, лічыць старшыня аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.

Недасканаласць заканадаўства пачала праяўляцца пасля ўступлення Беларусі і Мытны звяз і падпісання пагаднення аб стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы. Абмеркаваць і вырашыць спрэчныя пытанні – галоўная задача прадпрымальніцкага форуму, які прайшоў у Менску:

– Новыя ўмовы працы цяжка выканаць, таму мы хочам патлумачыць, чаму нам гэта цяжка выканаць. Мы хочам зрабіць дзяржаве прапанову, каб выйсці з гэтай сітуацыі і паспрабаваць наладзіць канструктыўны дыялог, каб пазбегнуць непатрэбных негатыўных наступстваў. Асноўная праблема – гэта наяўнасць сертыфікатаў для рознічнага гандлю, невыканальныя патрабаванні па часе і грошах. Вельмі цяжка зрабіць суправаджальныя дакументы з Расеі, бо расейцы не даюць такія дакументы і працуюць не так, як кажуць пра гэта беларускія ўлады.

На прадпрымальніцкім форуме адбылося абмерканне гэтых ды іншых праблемаў. Удзельнікі форуму прынялі рэзалюцыю, у якой выклалі шэраг сваіх прапаноў па выхаду з тупіковай сітуацыі, якая склалася вакол індывідуальных прадпрымальнікаў.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск