У Менску праверылі больш за 1000 прадуктовых крамаў



У сталіцы праверылі больш за 1000 прадуктовых крамаў, у большасці знайшлі парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

Як расказала агенцтву «Минск-Новости» доктар-гігіеніст Менскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Вольга Цімашэнка, самыя частыя парушэнні:

-прадукты без патрабаваных зьвестак на маркіроўцы — у 22% выпадкаў;

-скончыўся тэрмін прыдатнасьці — 18%;

-невыкананне тэмпэратурнага рэжыму і ўмоваў захоўвання — 10%;

-адсутнасць дакументаў — 9%.

Пасля праверак з продажу канфіскавалі 21,5 тоны патэнцыйна небяспечнай харчовай прадукцыі.