У Менску пройдзе беларуска-польскі эканамічны форум



Беларуска-польскі эканамічны форум „Добрасуседства-2016” пройдзе 24 кастрычніка ў Менску. Мэты форуму – у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязяў у розных сектарах эканомікі.

Паводле эканаміста Аляксандра Сінкевіча, урад Беларусі пачаў рэальную працу ў справе змяншэння эканамічнай залежнасці ад Расеі.

– Гэта рэальнае напаўненне шматвектарнасці, якая дэкларавалася даўно, але насамрэч была адназначная скіраванасць на стратэгічны саюз з Расеяй. Зараз робіцца спроба адшукаць больш пунктаў апоры, больш варыянтаў для супрацы, акрамя адназначнай арыентацыі на расейскі рынак, на расейскіх пастаўшчыкоў энерганосьбітаў.

Праграма форуму „Добрасуседства-2016”  уключае пленарнае пасяджэнне і правядзенне трох секцы: „Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё”, „Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі”. „Умовы вядзення бізнесу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку”.

Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота region.ej.by