У Менску таксама падаражэе праезд у транспарце



У Менску падаражэе праезд у гарадскім грамадскім транспарце, паведамляе прэс-служба Менскага гарвыканкама. Кошт праезду павялічыцца на 10 капеек.

білет

Кошт паездкі ў тралейбусе, трамваі, электробусе і аўтобусе рэгулярнага паведамлення абыдзецца ў 75 капеек, паведамляе REFORM.by.

Кошт талона ў кіроўцы складзе 80 капеек, а ў аўтобусах-экспрэс — адпаведна 90 і 95 капеек. Жэтон у метро будзе каштаваць 80 капеек.

Цэны на праязныя дакументы вырастуць на 15%.

Тарыф на праезд у прыгарадным транспарце павялічыцца на 1 капейку за 1 кіламетр.

Адпаведнае рашэнне камітэта ўступіць у сілу пасля яго апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Апошні раз кошты на праезд у грамадскім транспарце Мінска павышаліся ў снежні 2019 года. Тады кошт адной паездкі вырас на 5 капеек.

Раней аналагічныя рашэнні пра падаражэнне праезду былі прынятыя у рэгіёнах Беларусі. Там таксама праезд у грамадскім транспарце падаражэў на 10 капеек.