У Менску таксама падвысяць кошт праезду ў транспарце



У Менску падвысяць кошт праезду ў гарадcкім грамадcкім транспарце. Падаражэнне складзе 5 капеек, як і ў рэгіёнах. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Адпаведнае рашэнне Менгарвыканкама ўжо прынята, але пакуль не апублікавана. Талончык на адну паездку на наземным гарадскім транспарце будзе каштаваць 65 капеек, а жэтон у метро — 70 капеек.

Дакладная дата, з якой падаражэе праезд, не паведамляецца. Нагадаем, у Гарадзенскай, Гомельскай і Менскай абласцях кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце падвысяць ад 15 снежня, а ў Берасцейскай ужо паднялі з 11 снежня.

У сталіцы ў апошні раз кошт праезду вырастаў 2 гады таму – 1 лістапада 2017 года на 5 капеек.

Беларускае Радыё Рацыя