У Менску закрыліся крамы двух вядомых брэндаў адзення



На праспекце Пераможцаў замест шыльдаў на крамах Calvin Klein і Tommy Hilfiger з’явіліся новыя, піша Realt.

У гандлёвым цэнтры «Замак» на праспекце Пераможцаў замест шыльды Tommy Hilfiger зʼявілася Point. У краме зараз распрадаюць рэшткі амерыканскага брэнда.

«Больш вазіць Tommy Hilfiger не будуць, сюды дададуць іншы брэнд — сапраўды будзе Marc O’Polo Denim і нешта яшчэ», — патлумачылі ў краме.

Падобная сітуацыя і ў «Кароне» на Кальварыйскай, дзе побач з эмблемай Tommy Hilfiger з’явілася і шыльда Dress Code.

У «Замку» ж на месцы, дзе раней размяшчаўся Calvin Clein, цяпер шыльда Top Place. Новых калекцыяў, хутчэй за ўсё, тут таксама не зʼявіцца, сказалі ў краме.