У Мінэнерга спадзяюцца падпісаць кантракт на пастаўкі газу да канца года



«Перамовы ідуць, прагназаваць складана, да канца года спадзяемся на яснасць адносна кошту на газ», – заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк на сустрэчы з журналістамі ў Менску.

 

– Хачу сказаць, што перагаворы пра цану на газ працягваюцца з расейскімі дзяржаўнымі структурамі. Ідуць кансультацыі і перагаворы ў рамках тых дамлоўленасцяў, якія былі на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў вызначаны. Нашы падыходы – гэта стварыць роўныя ўмовы для нашых суб’ектаў гаспадарання на інтэграцыйнай прасторы. Перагаворы апацягваюцца. Думаю, што да канца года будзе зразумеласць і па цане, і па ўсім іншым. Давайце не будзем рабіць прагнозаў. Эксперты і спецыялісты ў гэтым кірунку працуюць.

Кантракт на пастаўку газа ў Беларусь дзейнічае да 31 снежня, кошт тысячы кубаметраў – 127 даляраў. Сярэдні расейскі кошт – 70 даляраў за тысячу кубоў.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што кошт на газ для Беларусі павінен быць не большым за кошт для Смаленскай вобласці, калі бакі сапраўды будуюць Саюзную дзяржаву. 19 снежня ў Маскве Уладзімір Пуцін завочна адказаў беларускаму кіраўніку, што  кошт газу для Беларусі, як для Смаленскай вобласці, магчымы толькі пры стварэнні наднацыянальных органаў.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск