У Мінфіне ЗША назвалі беларускія кампаніі, у дачыненні да якіх адновяць санкцыі



Паводле звестак Bloomberg, санкцыі Вашынгтона могуць быць адноўленыя супраць „Белнафтахіма” і беларускага нафтавага гандлёвага дома, піша dw.com.

Мінфін ЗША

У лік дзевяці беларускіх дзяржкампаній, у дачыненні да якіх ЗША хочуць з 3 чэрвеня аднавіць санкцыі, увойдуць шэраг прамысловых прадпрыемстваў і Беларускі нафтавы гандлёвы дом. Пра гэта ў нядзелю, 30 траўня, паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на прадстаўніка Мінфіна ЗША.

Паводле яго даных, гаворка ідзе таксама і аб прамысловым комплексе „Белнафтахім”, і пра яго амерыканскае падраздзяленне. Сярод іншых кампаній, па якіх могуць ударыць абмежавальныя меры — беларускія вытворцы шын і фарбавальнікаў, а таксама завод па выпуску ўгнаенняў.

Афіцыйныя асобы ЕЗ раней сігналізавалі, што санкцыі будуць накіраваныя пераважна на дзяржаўныя эканамічныя сектары, блізкія да Аляксандра Лукашэнкі, уключаючы калійную прамысловасць краіны, нагадвае Bloomberg.