У Нацбанка застаўся ўсяго мільярд даляраў на падтрымку беларускага рубля



Ва ўмовах ажыятажнага попыту, такога, як быў у жніўні, гэтых грошай хопіць усяго на месяц. Што з курсам беларускага рубля адбудзецца потым?

«У Нацбанка засталося каля $1,2 млрд на правядзенне валютных інтэрвенцый без масавага распродажу золата з рэзерваў. Фактычна гэта адзін месяц валютнай панікі ўзору жніўня 2020 года», — піша тэлеграм-канал Эканоміка.

Заўважым, што ў такой сітуацыі, вядома, можна паспрабаваць прадаць золата, але гэта не застанецца незаўважаным у фінансавым свеце, што немінуча прывядзе да краінавага дэфолту, паколькі золата ў краіне таксама не шмат, а даўгі ў дачыненні да ЗВР — велізарныя.

novychas.by