У Наваполацку ў 3,5 разы знізіліся падатковыя паступленні
За тры кварталы 2017 года ў Наваполацку сабралі падаткаў у 3,5 разы менш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года.
За 9 месяцаў бягучага года ў Нафтаграде сабралі 77,2 млн. падаткаў. Па дадзеных наваполацкай інспекцыі па падатках і зборах гэты паказчык у 3,5 разы ніжэй, чым летась. Асноўная прычына – зніжэнне паступленняў ад ААТ «Нафтан», доля якога складае каля 80%.
Не лепш ідуць справы і з выкананнем плана рэспубліканскага бюджэту. У 2017 годзе Наваполацк мае мінусовы паказчык, г.зн. вяртанне з бюджэту рэспублікі перавысіла паступленне. Адмоўнае сальда складае парадку 23 млн. рублёў, паведамляе наваполацкі тэлеканал «Вектар».
