У новы год – з новымі падаткамі
Змены ў Падатковы кодэкс, утрымліваюць цэлы шэраг новых збораў: ад падатку для ўласнікаў адной кватэры да грыбнікоў і гандляроў мясам, агуркамі ды яйкамі з падсобнай гаспадаркі – ажно 10 адсоткаў ад прыбытку, большага за 200 базавых велічыняў. З наступнага года з’явіцца і прафесійны падатак для рамеснікаў і фізічных асобаў – 10–20 адсоткаў ад даходу. А тых, хто, на думку дзяржавы, жыве «не па сродках», абцяжараць падаткам 20 адсоткаў.
«Цяпер гэта будзе прасоўвацца праз сродкі масавай інфармацыі – пра тое, што ў нас меншы разрыў паміж багатымі і беднымі, ёсць сацыяльнае падтрыманне аховы здароўя, пенсіянераў і гэтак далей. То бок будзе ссоўвацца асноўны акцэнт на тое, што ў нас няма бедных. А тое, што багатых не будзе, не так важна. Галоўнае, што ў нас не будзе бедных!» – каментуе Белсату эканаміст Аляксей Харкевіч. У разы павялічваюцца стаўкі для індывідуальных прадпрымальнікаў. Паводле эканаміста Аляксея Харкевіча, па сутнасці, улады ладзяць натуральны адбор для іпэшнікаў з прыцэлам зноўку ж на патэнцыйнае раскулачванне.