У новым пакеце санкцый супраць РФ, над якім працуе ЕЗ, акцэнт будзе на Беларусі



У новым пакеце санкцый супраць Расеі, над якім працуе Еўразвяз, акцэнт будзе на Беларусі.

Піша Politico.

Пакуль яснасці наконт новых санкцый няма. У Бруселі адзначаюць, што стаіць мэта пакараць „некаторыя суседнія краіны”, праз якія санкцыйныя тавары трапляюць у Расею. Безумоўна, у ліку гэтых суседзяў ёсць і Беларусь.  

Яе могуць пакараць і як саюзніка Расеі за прадастаўленне расейскім войскам сваёй тэрыторыі для ўдараў па Украіне.