У падтрымку тых, чый бізнес пацярпеў ад COVID-19
Гарадзенскі бізнес шукае новыя спосабы, як нагадаць пра сябе падчас пандэміі каронавірусу.
Распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Прадпрымальнікі зрабілі ролік у падтрымку бізнеса. Тыя, чый бізнес закрыўся ці прыпыніўся падчас пандэміі паказваюць, што свет стаў іншым, таму шмат каму давялося змяніць род дзейнасці. У 5-хвілінным роліку яны паказваюць, што лёсы людзей вельмі змяняюцца.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня