У ПДУ выдалі кнігу пра маршрутны транспарт Полацка і Наваполацка
У Полацкім дзяржуніверсітэце выдалі манаграфію „Маршрутны транспарт гарадоў Полацка і Наваполацка: эфектыўнасць і тэндэнцыі развіцця”.

Над манаграфіяй працаваў калектыў аўтараў. Гэта доктар тэхнічных навук з БНТУ Дзяніс Капскі, доктар тэхнічных навук з ПДУ Уладзімір Іваноў і кандыдат тэхнічных навук ПДУ Таццяна Вігерына.
Як паведамляе прэс-служба ВНУ, аўтары прадэманстравалі вынікі эксперыментальных і тэарэтычных даследаванняў, накіраваных на паляпшэнне працы грамадскага транспарту гарадоў на прыкладзе Полацка і Наваполацка.
У кнізе раскрываецца неабходнасць абавязковага правядзення абследаванняў умоў руху грамадскага транспарту, ужытыя існыя метады адзнакі яго эфектыўнасці, у тым ліку з улікам развіцця электрамабіляў.
Акрамя таго, у манаграфіі ёсць цэлы раздзел з навуковым абгрунтаваннем мерапрыемстваў па паляпшэнні маршрутнага транспарту Полацка і Наваполацка з рэкамендацыямі па аптымізацыі існуючай маршрутнай сеткі, выбарам прыпыначных пунктаў для ўстаноўкі новых павільёнаў, аналізам магчымасці развіцця электрычнага транспарту ў гарадах-суседзях і не толькі.
Цалкам са зместам можна пазнаёміцца тут.
