У першым квартале рэалізацыя алкаголю вырасла больш чым на 3%



Праз гандлёвую сетку за тры месяцы гэтага года, згодна са звесткамі статыстыкі, рэалізавана алкагольных напояў і піва на 851,7 млн рублёў (8,5% раздробнага тавараабароту гандлю). Усяго ў абсалютным алкаголі прададзена 1 млн 701,5 тыс. дал алкагольных напояў і піва (рост 3,1%).

Продаж гарэлкі ў натуральным выражэнні ў першым квартале 2018 года вырас на 1,1% — прададзена 2 млн 47,8 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме продажу алкаголю склала 48,1% (у першым квартале 2018 года — 49,1%).

Піва прададзена 8 млн 318,2 тыс. дал, што на 4,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме продажу алкаголю склала 19,6% (у першым квартале 2018-га — 19,3%).

Лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 357,3 тыс. дал (на 21,4% больш), вінаградных він — 885,6 тыс. дал (на 2,1% больш), пладовых він — 1 млн 75,8 тыс. дал (на 4,5% менш). Пладовыя віны занялі 11,4% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у першым квартале 2018-га — 12,3%).

Каньякоў, каньячных вырабаў і брэндзі прададзена 158,9 тыс. дал (на 18,8% больш), пеністых він, уключаючы шампанскае, — 402,4 тыс. дал (на 3,5% больш), слабаалкагольных напояў — 284,6 тыс. дал (на 24,1% больш).

belapan.by