У першым паўгоддзі аб’ём жыллёвага будаўніцтва вырас больш чым на 4%
У студзені–чэрвені 2020 года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 20,7 тыс. кватэр, паведаміў Белстат.
Уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 774,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што на 4,1% больш, чым у студзені–чэрвені 2019 года. Разам з тым у чэрвені пабудавана 472,3 тыс. кв. м, што ў 2,8 разу больш, чым месяцам раней, і на 1,7% больш, чым у чэрвені 2019 года.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 681,4 тыс. кв. м, або 38,4% агульнай плошчы.
З выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 515,3 тыс. кв. м (17,4% да студзеня–чэрвеня 2019 года).
Для шматдзетных семʼяў уведзена 350,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 530,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 29,9% агульнага ўводу ў краіне.
У 2019 годзе арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 46,9 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 4 млн 61,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля (+2,4% да 2018 года).
У 2020 годзе плануецца здаць 4 млн кв. м жылля: у Берасцейскай вобласці – 650 тыс., у Віцебскай – 335 тыс., Гомельскай – 485 тыс., Гарадзенскай – 415 тыс., Менскай – 1 млн 120 тыс., Магілёўскай – 365 тыс., Менску – 630 тыс. кв. м. З гэтага абʼёму для асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадугледжана 1 млн 460 тыс. кв. м.
Індывідуальных дамоў плануецца пабудаваць 1 млн 600 тыс. кв. м, арэнднага жылля – 135 тыс., сацыяльнага – 20,12 тыс. кв. м.