У Польшчу і Літву зноў можна везьці цукар і грэчку
У Польшчу і Літву зноў можна везці цукар і грэчку.

Рашэнне датычыць толькі фізічных асобаў, якія вязуць раней забароненыя для вывазу прадукты для асабістага карыстання, піша @banki24_news.
Такі дазвол даў Гарадзенскі аблвыканкам. Ён уступае ў сілу з 3 чэрвеня і дзейнічае да канца года. Гэта ўжо другое такое рашэнне аблвыканкаму. Першае прынялі ў красавіку, яно дзейнічала да 16 траўня.
Сёлета ўрад Беларусі ўвёў абмежаванні на вываз з Беларусі асобных відаў харчовых тавараў. У пачатковы пералік увайшлі мука, крупы, цукар, соль, макароны, алей і кансервы.
