У Польшчы няма каму збіраць ураджай клубніц
Сёлета 30-40% ураджаю клубніц згніе на плантацыях, перасцерагаюць вытворцы.
Вытворцы клубніц паведамляюць, што ім не хапае рабочай сілы для збору ўраджаю. Паводле іх, прычына ў тым, што работнікам з Усходняй Еўропы складана ўехаць у Польшчу.
Старшыня Нацыянальнай асацыяцыі пераапрацоўшчыкаў садавіны і агародніны Анджэй Гаяўнічэк падкрэслівае, што пад пагрозай апынуўся ўраджай клубніцы, вішні, чарэшні і маліны: «Апошнім часам гэтай працай, то бок зборам клубніц, займаліся рабочыя з Украіны. Цягам апошняга года назіраюцца значныя ўскладненні ва ўездзе ўкраінскіх працаўнікоў у Польшчу. У выніку сёлета 30-40% ураджаю клубніц не будзе сабрана, то бок плады згніюць на плантацыях».
Паводле Анджэя Гаяўнічэка, праблемы – гэта вынік змяненняў, унесеных у адміністрацыйна-прававыя палажэнні: «У выніку новых правілаў, якія былі ўведзеныя на пачатку года, украінцы вельмі доўга чакаюць атрымання візы. У сваю чаргу паводле біяметрычнага пашпарта іх у Польшчу таксама не пускаюць. Згодна закона, на падставе гэткіх пашпартоў у Польшчу могуць уехаць выключна турысты. З другога боку, на падставе гэткіх пашпартоў іншаземцы маглі б працаваць у Польшчы на працягу трох месяцаў. Гэта дапамагло б польскай эканоміцы».
Вытворцы агародніны і садавіны заклікаюць мытнікаў больш ліберальна ставіцца да работнікаў з Усходняй Еўропы, а ўрад – унесці практычныя змены ў правілы.
Паводле radyjo.net